Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД «РАЗВІТОГА САЦЫЯЛІЗМУ» (1970–1979)

БЕЛАРУСЬ у перыяд «развітога сацыялізму» (1970–1979)

1970-я гады – час палітычнай стабільнасці і эканамічнага дабрабыту ў СССР, новых навукова-тэхнічных дасягненняў. У 1970–1973 гг. створаны першыя ў свеце планетаходы – «Месяцаход-1» і «Месяцаход-2» – дыстанцыйна-кіраваныя самаходныя апараты для даследавання Месяца. З 1974 г. пачалася рэалізацыя серыі праграм па пілатуемай касманаўтыцы на арбітальных станцыях «Салют», распрацоўка станцыі «Мір» і касмічнага карабля «Буран». Пётр Клімук і Ўладзімір Кавалёнак першымі сярод беларусаў сталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР і двойчы Героямі Савецкага Саюза. Уся краіна ўдзельнічала ў будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі. У БССР хуткімі тэмпамі ішло развіццё радыёэлектронікі і інтэгральнай мікраэлектронікі, вылічальнай тэхнікі. Значныя навукова-тэхнічныя дасягненні рэалізаваны дзякуючы якаснай савецкай адукацыі.


1970/71 н. г.

Пачатковая школа пераходзіць на трохгадовы тэрмін навучання. Сістэматычны курс асноў навук пачынае выкладацца з чацвёртага класа.


1970–1971 гг.

У сувязі са зменай тэрмінаў атрымання пачатковай адукацыі ўзрастае роля дашкольных дзіцячых устаноў як абавязковай ступені падрыхтоўкі дзяцей да школы, першаснага звяна сістэмы адукацыі.

Працуе 115 школ-інтэрнатаў, мэта якіх стала забеспячэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця дзяцей і іх выхавання.


1972 г.

Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы» пачынаецца мадэрнізацыя адукацыі.

Уводзяцца новыя вучэбныя планы і праграмы. Новыя праграмы ў пэўнай ступені павышаюць узровень адукацыі, але аб’ём і складанасць вучэбнага матэрыялу аказваюцца завышанымі, што прыводзіць да перагрузкі вучняў.


1974–1977 гг.

Для ўзаемасувязі працоўнай, політэхнічнай і прафесійнай падрыхтоўкі, свядомага выбару рабочых прафесій распаўсюджанай формай працоўнага навучання становяцца вучэбна-вытворчыя камбінаты.


1975 г.

У БССР завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

98 % выпускнікоў 8-х класаў працягваюцьі вучобу ў 10-гадовай школе і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.


1978–1979 гг.

Колькасць школ з падоўжаным днём павялічваецца да 60, груп – да 2878 (1960/61 – 13 школ, 940 груп).

Большасць школ працуе ў тыпавых будынках са спортзаламі, майстэрнямі, прадметнымі кабінетамі.

犀利士

除了藥物治療改善生活方式也是緩解勃起功能障礙的重要方面。健康的生活習慣可以顯著提升犀利士的效果並對整體健康產生積極影響。例如戒菸是非常重要的因為吸菸會損害血管健康進而影響勃起功能。戒菸可以改善血液循環增加勃起的質量和持續時間。