Перыяд пасляваеннага аднаўлення СССР характарызуецца як эканамічнымі, так і значнымі навуковымі здзяйсненнямі і дасягненнямі. 4 кастрычніка 1957 года на арбіту запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі, савецкі касмічны апарат «Спадарожнік-1». Дата запуску «Спадарожніка-1» з’яўляецца пачаткам касмічнай эры чалавецтва. 5 снежня 1957 года спушчаны на ваду першы атамны ледакол – «Ленін». Навуковыя дасягненні СССР абумоўліваліся ў першую чаргу узроўнем адукацыі. Сістэма народнай асветы ў СССР была пабудавана на навукова-педагагічных прынцыпах, абгрунтаваных у працах класікаў марксізма-ленінізма, пастановах партыі і ўрада аб школе.
1949 г.
XIX з’езд КПБ прыняў рашэнне аб увядзенні абавязковага сямігадовага навучання.
1950 г.
На беларускай мове з 1945 г. было выдадзена 63 наймення падручнікаў тыражом звыш 20 млн. экземпляраў. Агульны фонд школьных падручнікаў перавысіў даваенны ўзровень.
1951–1955 г.
У дырэктывах па плану развіцця СССР прадугледжвалася завяршыць пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў сталіцах рэспублік, гарадах рэспубліканскага падпарадкавання, у абласных і буйных прамысловых цэнтрах; падрыхтаваць умовы для ажыццяўлення ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці.
1954 г.
Для палітэхнізацыі школы павялічана колькасць гадзін на прадметы фізіка-матэматычнага і біялагічнага цыклаў (да 35% вучэбнага часу). У новых праграмах зроблена спроба вызначыць мінімум політэхнічных ведаў, уменняў і навыкаў, якія павінна даваць сярэдняя школа.
1955 г.
Міністэрствам асветы БССР выдадзена інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб мерах па паляпшэнню выхаваўчай работы ў школах Беларускай ССР».
1956 г.
XX з’езд КПСС падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення політэхнізацыі школы. Прынята пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР «Аб мерах па ажыццяўленню політэхнічнага навучання ў школах Беларускай ССР. Для ажыццяўлення працоўнага выхавання ў школах ствараюцца вучэбныя майстэрні. У адпаведнасці з рашэннямі з’езда пачалі адкрывацца школы-інтэрнаты.
1957 г.
ЦК КПБ прыняў пастанову «Аб мерах па далейшаму развіццю фізкультуры і спорту ў БССР».
1958 г.
Узнавілі работу педагагічныя кабінеты, у абласных цэнтрах – інстытуты ўдасканалення настаўнікаў. Сталі праводзіцца жнівеньскія нарады настаўнікаў.
1959 г.
Прыняты Закон аб школе ў БССР. Прадугледжвалася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага васьмігадовага навучання, пераўтварэнне сярэдніх школ з дзесяцігадовым тэрмінам навучання ў сярэднія адзінаццацігадовыя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, пашырэнне сеткі вячэрніх і завочных школ, удасканаленых вучэбных планаў, праграм і падручнікаў.