1918 г.
Мінскі настаўніцкі інстытут, які дзейнічаў з 1914 г., пераўтвораны ў вышэйшую педагагічную навучальную ўстанову з чатырохгадовым тэрмінам навучання. У 1920–1921 гг. Мінскі настаўніцкі інстытут змяніў назву на Мінскі інстытут народнай адукацыі. У 1921 г. Мінскі інстытут народнай адукацыі ператвораны ў педагагічны факультэт БДУ, які ў 1931 г. быў рэарганізаваны ў самастойны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут.
1921 г.
Абнародаваны Дэкрэт аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (рашэнне прынята ў 1919 г.). На трох факультэтах – працоўным, медыцынскім і грамадскіх навук – займаліся 1390 студэнтаў, працавалі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў, 10 асістэнтаў, 5 лабарантаў і загадчыкаў кабінетаў. Першым рэктарам універсітэта прызначаны выдатны гісторык-славіст прафесар Уладзімір Пічэта.