1520 г.
Адкрыта заснаваная Францыскам Скарынам Віленская друкарня – першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Кнігі, якія тут выдаваліся, адрозніваліся дасканалай тэхнікай друку, майстэрскім афармленнем, выразным і прыгожым шрыфтам, наяўнасцю шматлікіх гравюр.
Праца друкарні значна паўплывала на ўсё ўсходнеславянскае кнігадрукаванне.
1501–1577 гг.
Друкарскую справу Скарыны прадоўжыў адзін з вядомых усходнеславянскіх друкароў Пётр Мсціславец. Стварыў новы тып кірылічнай кнігі, развіў кніжную гравюру. Яго кнігі вызначаюцца буйны́м прыгожым шрыфтам, застаўкамі з раслінна-каляровым фонам, чырвонай вяззю ў пачатку глаў, майстэрскім наборам тэксту.
Яго выданні аказалі значны ўплыў на кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім, адыгралі вялікую ролю ў развіцці асветы.
1562 г.
«Катэхізіс» Сымона Буднага – першы школьны падручнік на старабеларускай мове, адна з першых друкаваных кніг на тэрыторыі Беларусі. З густам аформленае выданне змяшчае больш за 500 старонак. «Катэхізіс» – незаменная чытанка для дарослых, выдатны падручнік для дзяцей, неардынарны філасофска-багаслоўскі твор, адметны па змесце і глыбіні думак, які прыцягвае манерай выкладання матэрыялу, логікай разважанняў і пераканаўчасцю доказаў.
1562 г.
Беларускім асветнікам Сымонам Будным заснавана друкарня ў Нясвіжы, адна з першых на тэрыторыі Усходняй Еўропы. З Вільні быў перавезены шрыфт, якім карыстаўся Францыск Скарына. З нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга Сымона Буднага «Катехисис, то ест наука стародавная христианская от светого письма, для простых людей языка русского, во пытаниях и отказах собрана», у якой ён выклаў свае рэлігійна-філасофскія, палітычныя і педагагічныя ідэі.