1960-я гады – час новых захапляльных і пераломных адкрыццяў у навуцы і тэхніцы. У 1960 годзе быў прадэманстраваны першы лазер, у 1961 – першы прамысловы робат. Да 1962 г. быў створаны святлодыёд і аўдыёкасета. У 1969 годзе з’явілася кампутарная сетка. 1960-я сталі пачаткам эры пілатуемай касманаўтыкі. Савецкі касманаўт Гагарын быў першым чалавекам, які здзейсніў палёт у касмічную прастору. Савецкі чалавек таксама першым выйшаў у адкрыты космас.
Бурнае развіццё навукі суправаджалася актыўнымі працэсамі ў адукацыі.
1960 г.
Адбыўся з’езд настаўнікаў БССР.
1960 г.
Выдадзены вучэбны дапаможнік па гісторыі БССР (перавыдаваўся да 1987 г., з 1975 г. – у якасці падручніка).
1962 г.
Упершыню створаны падручнік па геаграфіі БССР для школ.
1963 г.
Пленум ЦК КПСС нацэльвае дзейнасць савецкіх партыйных органаў, органаў народнай асветы, школ на пераадоленне разрыву паміж навучаннем і выхаваннем.
1963 г.
Замест асноў дарвінізму ў IX класе ўведзена агульная біялогія.
1965 г.
Упершыню адзначаны Дзень настаўніка.
1963 г.
Адбылося першае выданне падручніка «Беларуская мова» (перавыдаваўся да 1989 г., атрымаў Дзяржауную прэмію БССР у 1990 г.).
1965 г.
Пачаўся пераход на новыя праграмы па матзматыцы. У VII рэспубліканскай алімпіяддзе па матэматыцы, прымалі ўдзел 220 тыс. вучняў.
1967 г.
ЦК КПСС і Саветам Міністраў СССР прынята пастанова «Аб мерах далейшага паляпшэння работы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы», згодна з якой савецкая школа павінна была развівацца як агульнаадукацыйная, працоўная, політэхнічная. Каб пазбегнуць перагрузкі вучняў, прадугледжвалася вызваленне вучэбных праграм і падручнікаў ад празмернай дэталізацыі і другараднага матэрыялу.
1967 г.
Міністэрствам асветы БССР распрацаваны новыя вучэбныя планы і праграмы, створаны аўтарскія калектывы для падрыхтоўкі новых падручнікаў па рускай і беларускай мовах, па беларускай літаратуры, прыродазнаўству і для пачатковых класаў. Рыхтуюцца 32 арыгінальныя падручнікі, над іх стварэннем працуе больш 40 аўтараў.