Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПАСЛЯВАЕННАГА АДНАЎЛЕННЯ (1945–1959)

БЕЛАРУСЬ у перыяд пасляваеннага аднаўлення (1945–1959)Перыяд пасляваеннага аднаўлення СССР характарызуецца як эканамічнымі, так і значнымі навуковымі здзяйсненнямі і дасягненнямі. 4 кастрычніка 1957 года на арбіту запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі, савецкі касмічны апарат «Спадарожнік-1». Дата запуску «Спадарожніка-1» з’яўляецца пачаткам касмічнай эры чалавецтва. 5 снежня 1957 года  спушчаны на ваду першы атамны ледакол – «Ленін». Навуковыя дасягненні СССР абумоўліваліся ў першую чаргу узроўнем адукацыі. Сістэма народнай асветы ў СССР была пабудавана на навукова-педагагічных прынцыпах, абгрунтаваных у працах класікаў марксізма-ленінізма, пастановах партыі і ўрада аб школе.


1949 г.

XIX з’езд  КПБ  прыняў рашэнне аб увядзенні абавязковага сямігадовага навучання.


1950 г.

На беларускай мове з 1945 г. было выдадзена 63 наймення падручнікаў тыражом звыш 20 млн. экземпляраў. Агульны фонд школьных падручнікаў перавысіў даваенны ўзровень.


1951–1955 г.

У дырэктывах па плану развіцця СССР прадугледжвалася  завяршыць пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў сталіцах рэспублік, гарадах рэспубліканскага падпарадкавання, у абласных і буйных прамысловых цэнтрах; падрыхтаваць умовы для ажыццяўлення ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці.


1954 г.

Для палітэхнізацыі школы павялічана колькасць гадзін на прадметы фізіка-матэматычнага і біялагічнага цыклаў (да 35% вучэбнага часу). У новых праграмах зроблена спроба вызначыць мінімум політэхнічных ведаў, уменняў і навыкаў, якія павінна даваць сярэдняя школа.


1955 г.

Міністэрствам асветы БССР выдадзена інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб мерах па паляпшэнню выхаваўчай работы ў школах Беларускай ССР».


1956 г.

XX з’езд КПСС падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення політэхнізацыі школы. Прынята пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР «Аб мерах па ажыццяўленню політэхнічнага навучання ў школах Беларускай ССР. Для ажыццяўлення працоўнага выхавання ў школах ствараюцца вучэбныя майстэрні. У адпаведнасці з рашэннямі з’езда пачалі адкрывацца школы-інтэрнаты.


1957 г.

ЦК КПБ прыняў пастанову «Аб мерах па далейшаму развіццю фізкультуры і спорту ў БССР».


1958 г.

Узнавілі работу педагагічныя кабінеты, у абласных цэнтрах – інстытуты ўдасканалення настаўнікаў. Сталі праводзіцца жнівеньскія нарады настаўнікаў.


1959 г.

Прыняты Закон аб школе ў БССР. Прадугледжвалася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага васьмігадовага навучання, пераўтварэнне сярэдніх школ з дзесяцігадовым тэрмінам навучання ў сярэднія адзінаццацігадовыя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, пашырэнне сеткі вячэрніх і завочных школ, удасканаленых вучэбных планаў, праграм і падручнікаў.

犀利士

除了藥物治療改善生活方式也是緩解勃起功能障礙的重要方面。健康的生活習慣可以顯著提升犀利士的效果並對整體健康產生積極影響。例如戒菸是非常重要的因為吸菸會損害血管健康進而影響勃起功能。戒菸可以改善血液循環增加勃起的質量和持續時間。