20 ліпеня ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча калектыву Акадэміі са Старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве С. М. Сіўцом. У адпаведнасці з тэматыкай дня інфармавання Сяргей Міхайлавіч паведаміў прысутным аб неабходных прафілактычных мерах процідзеяння распаўсюджванню коронавіруснай інфекцыі і падкрэсліў, што правядзенне вакцынацыі з’яўляецца эфектыўным спосабам барацьбы з захворваннем. У завяршэнні выступлення адбылася размова аб актуальных праблемах развіцця адукацыі і адказы на пытанні.
Па заканчэнні сустрэчы Сяргей Міхайлавіч наведаў музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі», які прысвечаны гісторыі беларускага вучэбнага кнігавыдання і гісторыі адукацыі Беларусі. Ён падкрэсліў, што магчымасць выкарыстання электронных сродкаў навучання садзейнічае комплекснаму азнаямленню з вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.
Свае ўражанні Сергей Михайлович зафіксаваў ў кнізе водгукаў, адзначыўшы, што музей “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” мае вялікі адукацыйны патэнцыял дапамагчы наведвальнікам, у тым ліку педагагічнай супольнасці, асэнсаваць ролю вучэбнай кнігі ў жыцці людзей мінуўшчыны і сучаснасці.