11 ліпеня 2019 года адбыўся семінар-практыкум “Кампетэнцыі настаўніка XXI стагоддзя” ў рамках рэалізацыі праграмы “Настаўнік для Беларусі”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праграмы змаглі пазнаёміцца з актуальнымі тэндэнцыямі ў адукацыйным працэсе, асаблівасцямі зместу прафесійнай дзейнасці педагога, у прыватнасці, настаўніка-метадыста, з асноўнымі напрамкамі інавацыйнай дзейнасці і паняццем “Інавацыйная культура”. Асаблівую цікавасць сярод ўдзельнікаў семінара выклікаў інфармацыйны блок аб ролі грамадскага аб’яднання “Беларускае педагагічнае таварыства” ў прафесійнай камунікацыі педагагічнай супольнасці.
Удзельнікі праграмы “Настаўнік для Беларусі” наведалі музей “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі”, створаны на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай далучэння педагагічнай грамадскасці да гісторыка-культурнай і педагагічнай спадчыны Беларусі. Наведвальнікі музея выказалі свае прыемныя ўражанні і пакінулі памятны запіс у кнізе водгукаў.