21 лістапада 2019 года ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў зале музея «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам аспірантуры.
Выпускнікі атрымалі дыпломы аб заканчэнні аспірантуры з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык у галiне педагагiчных навук».
З пажаданнямі добрага жыццёвага шляху, моцнага здароўя, кар’ернага развіцця да выпускнікоў звярнуліся першы прарэктар Л.Г. Тарусава і загадчык аспірантурай В.А. Мельнік. У пажаданнях выпускнікам было адзначана не адкладваць абарону дысертацыі, так як яна з’яўляецца канчатковым пунктам і галоўнай мэтай навучання ў аспірантуры.
Са словамі падзякі выступілі выпускнікі. Яны адзначылі, што за час навучання ў акадэміі атрымалі вельмі добрую магчымасць займацца навуковымі даследваннямі і прафесійна развівацца.
Пасля ўручэння дыпломаў для выпускнікоў была праведзена аглядная экскурсія, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі. Яны вельмі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ва ўстановах адукацыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі.
Музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» выклікаў ў іх вельмі станоўчыя ўражанні, якія яны зафіксавалі ў кнізе водгукаў. А электронныя сродкі навучання дапамаглі больш дэталёва азнаёміцца з кожнай вучэбнай кнігай экспазіцыі.