5 лістапада музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» наведалі ўдзельнікі канферэнцыі II Міжнародныя педагагічныя чытанні «Бесперапынная адукацыя педагогаў: дасягненні, праблемы, перспектывы».
Падчас экскурсіі яны пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі. Яны вельмі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.
Асаблівая цікавасць была праяўлена да вучэбных кніг XVІ стагоддзя, сярод якіх асабліва вылучаецца «Азбука» Лаўрэнція Зізанія 1569 года. А электронныя сродкі навучання дапамаглі больш дэталёва азнаёміцца з кожнай кнігай экспазіцыі.
Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што падчас экскурсіі дакрануліся да гісторыі Беларусі праз вучэбныя кнігі мінулых стагоддзяў. Свае ўражанні яны зафіксавалі ў кнізе водгукаў, адзначыўшы, што музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» дапамагае асэнсаваць ролю вучэбнай кнігі ў жыцці людзей мінуўшчыны і сучаснасці.