Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Адкрыццё музея

24 красавіка 2019 года ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адкрыўся музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі». Музей ствараўся па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністра адукацыі Игара Васiльевiча Карпенка.

«Сёння мы бяром удзел у неардынарнай падзеі — адкрыцці музея «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі». Беларуская вучэбная кніга стала важным гісторыка-культурным сімвалам нашай краіны. Створаныя на нашай зямлі кнігі ўздзейнічалі на еўрапейскую адукацыю. Першы буквар з’явіўся дзякуючы менавіта беларускім асветнікам.

Ствараючы такі музей, мы аддаём павагу беларускай адукацыі, яе гісторыі, лю­дзям. Сучасныя тэхналогіі дазволілі аднавіць кніжныя помнікі мінулага. Іх можна пагартаць у электронным фармаце, адчуўшы дыханне часу. А некаторыя адноўленыя выданні нават патрымаць у руках. Асобна хачу падзякаваць супрацоўнікам акадэміі і Нацыянальнай бібліятэкі за карпатлівую працу», — адзначыў міністр адукацыі, перад тым, як перарэзаць чырвоную стужку.

Стварэнне музея дазволіла прадставіць кнігі за больш чым 1000-гадовы перыяд, пачынаючы з ІХ стагоддзя. Пры гэтым удалося дасягнуць паўнаты і сістэмнасці прадстаўлення гісторыі вучэбнага кнігавыдання, што дапаможа ўзбагаціць кожнага педагога. Музейная зала стане не проста экспазі­цыяй, а вучэбнай аўдыторыяй.

«Вучэбная кніга адлюстроўвае гісторыю адукацыі. Яна ж яе і стварае. Трэба памятаць, што ў вучэбнай кнігі — самая вялікая колькасць чытачоў. Яе ўплыў на асобу вучня цяжка пераацаніць. Такая кніга не толькі вучыць, але і выхоўвае нават сваім знешнім выглядам», — падкрэсліў Ігар Васільевіч Карпенка.

Вучэбная кніга пастаянна мяняецца. І гэта нармальна, бо ствараецца яна для сучаснага вучня. Мяняюцца шрыфты, ілюстрацыі, прасцейшай і больш даступнай становіцца мова падручніка, уводзяцца элементы дапоўненай рэальнасці. Многія параметры сучаснага падручніка сведчаць пра тое, што мы дасягнулі ў гэтай галіне пэўнага поспеху. Значная частка гэтага поспеху — у апірышчы на гісторыю і традыцыі беларускай вучэбнай кнігі.

Створаная музейная экспазіцыя наглядна паказвае, як няпроста ствараліся вучэбныя кнігі, наколькі эрудзіраваным і навукова падкаваным павінен быць аўтар ва ўсе часы. Работа па пашырэнні музея будзе працягнута, з’явяцца экспазіцыі сучасных падручнікаў. Але тут, як заўважыў міністр, трэба памятаць, што музей вучэбнай кнігі не маўклівы збор старых выданняў, а дзейсны сродак навучання і выхавання не толькі педагогаў, але і навучэнцаў.

«Экспазіцыя музея ўключае экспанаты, перададзеныя Нацыянальнай бібліятэкай, установамі адукацыі нашай краіны, бібліятэкамі, асобнымі настаўнікамі і вучнямі. Тут можна ўбачыць кнігі і макеты, вырабленыя педагогамі і навучэнцамі. Ёсць інтэрактыўныя камп’ютарныя заданні па тэматыцы музея, якія стварылі педагогі», — паведаміў рэктар акадэміі Андрэй Пятровіч Манастырны.

Пакуль адкрылі першую залу музея, якая ахоплівае перыяд ад Полацкага і Тураўскага княстваў да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пасля будзе працягнута работа над перыя­дам другой паловы ХХ стагоддзя і перыядам сучаснай Рэспублікі Беларусь. Плануецца, што музей будзе пляцоўкай для дэманст­рацыі вопыту музейнай педагогікі, тым больш што мы маем слаўную гісторыю кнігавыдання.

«Вучэбная кніга можа быць культурным брэндам для ўсёй краіны. Гэта тое, чым нам можна ганарыцца. У мінулым мы адзна­чылі юбілей буквара. Беларусь — радзіма буквара. Сёння па буквары вучацца ў многіх краінах свету. Ля вытокаў гэтай традыцыі былі нашы продкі. Больш за тое, беларусы не толькі прыдумалі буквар, але і зрабілі ўсё магчымае, каб вучэбная кніга з такой назвай стала сусветным брэндам. Беларусы прынеслі буквар у Расію, стаялі ля вытокаў стварэння ўкраінскага буквара і буквара ў Латгаліі (Латвіі). Па беларускіх букварах вучыліся палякі ў ХІХ і ХХ стагоддзях. «Буквар» Конрада Крушынскага, які быў родам з Мінска, прызнаны найлепшым букваром у свеце ў ХІХ стагоддзі (перамог сярод 500 буквароў на Лонданскай кніжнай выставе), таму буквар — наш культурны брэнд. Створаны музей — сведчанне развіцця нашай культурнай традыцыі, яе ажыўленне і яшчэ адна прычына для гордасці. Мы былі вельмі рады супрацоўнічаць з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі», — адзначыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Традыцыі беларускага кнігавыдання працягваюць актыўна развівацца ў нашай краіне і ў цяперашні час. «Мы маем сфарміраваную сістэму айчыннага кнігавыдання, якое поўнасцю забяспечвае ўсе ўзроўні адукацыі. Толькі ў 2019 годзе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі мы выдаём 208 найменняў вучэбных дапаможнікаў агульным тыражом 8,5 млн экзэмпляраў. Думаю, музей можа стаць навуковай пляцоўкай, бо ў падручніках рэалізуецца дыдактычная мадэль навучання, якая дэманструе, як і чаму вучылі ў розныя гістарычныя эпохі. А кнігавыдаўцы ў музеі змогуць знайсці крыніцы для натхнення», — адзначыла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Васільеўна Гінчук.

«Урачыстасці наконт адкрыцця музея маюць характар феномена. З аднаго боку музей сведчыць аб захаванні традыцйнай папяровай культуры, а з другога – актыўна выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі прадстаўлення сваіх экспазіцый, што стварае ўмовы для распаўсюджвання экранных форм культуры. Музей спрыяе магчамысці пры азнаямленні са сваімі кніжнымі зборамі ўжываць вербальна-лагічны тып мыслення. Візуалізацыя экспазіцыі стварае аснову для замацавання наглядна-вобразнага мыслення. Музей сведчыць аб дасягнутым узроўні кнігадрукавання ў гісторыі адукацыі Беларусі, аб яго перспектывах як айчыннай і нацыянальнай школы падрыхтоўкі вучэбнай літаратуры. З аднаго боку адкрыццё музея – справа тутэйшая, наша ўласная, а з другога – музей, як сацыякультурны асяродак, сведчыць аб пашырэнні культуры, якая значна шырэй за тутэйшасць. З аднаго боку музей спрыяе трансляцыі дасягнутых дасягненняў у галіне вучэбнага кнігавыдання, а з другога – садзейнічае праз вучэбныя кнігазборы рэалізацыі палажэння Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь аб замацаванні канцэпцыі гістарычнага мінулага краіны і беларускай мадэлі памяці. Вось вам феномен у спалучэнні сваіх узаемназвязаных кампанентаў. Хочацца запачаткаваць добрую традыцыю наконт камплектавання фондаў музея сучаснай вучэбнай літаратурай з автографамі яе аўтараў і інтэграваць музей у дзеючую сістему павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацы», — адзначыў аўтар вучэбна-метадычных комплексаў па гісторыі Беларусі, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Сяргей Веніямінавіч Паноў.

犀利士

除了藥物治療改善生活方式也是緩解勃起功能障礙的重要方面。健康的生活習慣可以顯著提升犀利士的效果並對整體健康產生積極影響。例如戒菸是非常重要的因為吸菸會損害血管健康進而影響勃起功能。戒菸可以改善血液循環增加勃起的質量和持續時間。