20 верасня музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» наведалі настаўнікі беларускай мовы з Рэспублікі Польшча. Для іх была арганізавана экскурсія, якую правёў кіраўнік музея С.М.Бітчанка.
Педагогі з Беласточчыны пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі. Яны вельмі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.
Асаблівая цікавасць была праяўлена да беларускіх вучэбных кніг, выдадзеных у Беластоку і Вільні ў першай палове XX стагоддзя. Іх уразіла вучэбная кніга Ігната Дварчаніна: Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры для вучняў старэйшых класаў беларускіх сярэдніх школ, а таксама для дарослых, у якой змешчаны творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Цёткі, прадстаўлена творчасць Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча, 3мітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага.
Педагогі адзначылі, што пасля наведвання музея ў іх засталіся вельмі прыемныя ўражанні.