1942 г.
У партызанскіх атрадах змагалася 7185 педагогаў, больш 30 тыс. вучняў. У зонах партызанскага дзеяння пачынаюць стварацца лясныя школы. Заняткі праводзіліся па праграмах і вучэбных планах 1940 г. Настаўнікі аднаўлялі іх па памяці, складалі буквары, здабывалі паперу. Пісалі на палях газет, берасце, адваротным баку нямецкіх лістовак. Школы размяшчаліся ў сялянскіх хатах, зямлянках, на палянах пад дрэвамі.