1936–1937 гг.
Па даручэнню КПЗБ Сяргей Паўловіч напісаў беларускія буквары «Першыя зярняткі» i «Засеўкi». Нягледзячы на адсутнасць беларускіх школ, буквар хутка разышоўся па ўсёй Заходняй Беларусі. Па гэтаму буквару вучыліся грамаце беларускія дзеці дома ад сваіх бацькоў, старэйшых сясцёр і братоў. Працоўныя і прагрэсіўная польская, беларуская прэса ўспрынялі выхад буквара вельмі станоўча.