1596 г.
Выдадзеная Лаўрэнціем 3ізаніем «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова» – адзін з самых ранніх граматычных дапаможнікаў
на ўсходнеславянскіх землях, першая спроба сістэматызацыі граматычнага матэрыялу царкоўнаславянскай мовы, асэнсавання яе асаблівасцей.
Шырока адлюстраваны рысы жывой народнай мовы XVI ст. На першых старонках тлумачыцца неабходнасць свецкіх ведаў. «Грамматіку словенску…» 3ізаній лічыў неабходнай для вывучэння розных навук.
1618 г.
У Еўі надрукавана першая ў Беларусі і свеце кніга пад назвай «Буквар» («Букварь языка славенска писаний чтения о учитися хотящим в полезное руковожение»). Разлічана на юнацкую і дарослую аўдыторыю.
Выкарыстоўваецца літараскладальны метад навучання грамаце. Апрача ўласна адукацыйных задач «Буквар» прызначаны для патрэб выхавання, якое грунтавалася на хрысціянскай сістэме каштоўнасцей. Выкарыстаны розныя варыянты кірылічных шрыфтоў, а таксама дэкаратыўныя элементы, якія ствараюць урачыстае адчуванне.
1619 г.
У Еўі Мялеціем Сматрыцкім выдадзена «Грамматики словенския правилное синтагма», якая вытрымала мноства перавыданняў. Аўтар вызначыў новыя моўныя нормы і правілы, удасканаліў граматычную тэрміналогію. Кніга, насычаная мноствам прыкладаў, стала асновай шэрагу славянскіх граматык, аказала вялікі ўплыў на развіццё філалогіі і выкладанне граматыкі ў школах. Вызначаная ў ёй тэрміналогія ў многім захавалася ў беларускай і рускай мовах
да гэтага часу.
~1590–~1645 гг.
Беларускі друкар, асветнік і літаратар Спірыдон Собаль імкнуўся прывучыць сваіх суайчыннікаў «да чытання, самастойнага разважання». Заснаваў Куцеінскую друкарню – цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання таго часу.
Вынікам дзейнасці Спірыдона Собаля стала каля дваццаці выданняў. Друкаваў буквары, кнігі для хатняй малітвы, для навучальнага чытання.
1633 г.
Створана Полацкая брацкая школа – праваслаўная навучальная ўстанова пры Полацкім Богаяўленскім манастыры. Тут вывучалася антычная літаратура, філасофія, логіка, фізіка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, царкоўныя песнапенні. Вялікая ўвага надавалася мовам – царкоўнаславянскай, грэчаскай, лацінскай. Школа планавала працу па класна-ўрочнай сістэме, была бессаслоўнай.