З 1 па 14 лістапада ў зале музея акадэміі “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” была арганізавана перасоўная літаратурна-дакументальная выстава
“І ТОЛЬКІ НА ЦЯБЕ НАДЗЕЯ…”, прысвечаная мінскаму перыяду жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і яго бліжэйшых сяброў з клуба інтэлігенцыі “Беларуская хатка”.
Выставу з цікавасцю наведалі групы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, а таксама супрацоўнікі і госці акадэміі.