4 лістапада, ў час школьных канікул, музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» наведалі настаўнікі і вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.Госці пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі. Настаўнікі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды. Асаблівы інтарэс быў праяўлены да педагагічных часопісаў выхаваўчай накіраванасці: «Сям’я і школа», «Навучанне і выхаванне», «Веснік выхавання». Дзеці вельмі захапіліся інтэрактыўнымі заданнямі і з задавальненнем іх выконвалі.У кнізе водгукаў госці зафіксавалі свае ўражанні: “Шчыра дзякуем за змястоўную экскурсію. Нам, педагогам і дзецям, было вельмі цікава даведацца пра гісторыю ўзнікнення кніг Беларусі”.