Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Тэматычны семінар «ВУЧЭБНАЯ КНІГА – ГІСТОРЫКА-ПЕДАГАГІЧНЫ І КУЛЬТУРНЫ СІМВАЛ БЕЛАРУСІ»

19 жніўня 2022 года у музеі “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” адбыўся тэматычны семінар па гісторыі адукацыі і вучэбнага кнігавыдання Беларусі «Вучэбная кніга – гісторыка-педагагічны і культурны сімвал Беларусі». Удзельнікамі мерапрыемства сталі слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Педагагічная дзейнасць спецыялістаў”.

Экспазіцыя музея дазволіла педагогам азнаёміцца з вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды. Была адзначана сістэмнасць і глыбіня экспазіцыі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі педагагічныя часопісы выхаваўчай накіраванасці, якія выдаваліся ў XIX – пачатку XX стст.: «Адукацыя», «Сям’я і школа», «Навучанне і выхаванне», «Веснік выхавання» і іншыя. Педагогі звярнулі ўвагу на традыцыйна ўсвядомленую беларускай адукацыяй значнасць сямейнага выхавання падрастаючага пакалення. Высокую ацэнку атрымала таксама прадстаўленне ў музеі навуковай і метадычнай літаратуры па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

У кнізе водгукаў музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ ім. М. Танка пакінулі запіс: “Выказваем падзяку за магчымасць прыняць удзел у такім цікавым і займальным семінары. Веды, атрыманыя падчас мерапрыемства, будуць спрыяць больш глыбокаму разуменню педагагічнай думкі, гісторыка-культурных і сацыяльных працэсаў у гісторыі Беларусі”.

犀利士

除了藥物治療改善生活方式也是緩解勃起功能障礙的重要方面。健康的生活習慣可以顯著提升犀利士的效果並對整體健康產生積極影響。例如戒菸是非常重要的因為吸菸會損害血管健康進而影響勃起功能。戒菸可以改善血液循環增加勃起的質量和持續時間。